У католікаў сёння — Вялікая субота
31 сакавіка ў католікаў Вялікая субота — дзень, у які адбываецца дабраславенне велікодных страваў. Сайт catholic.by апублікаваў расклад набажэнстваў у Мінску і ў прыгарадах з удзелам апостальскага нунцыя у Беларусі Габара Пінтэра, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага
Габар Пінтэр будзе маліцца і дабраслаўляць стравы на велікодны стол:
11.00 — у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, вуліца Сухарава);
12.00 — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Мінск, Кальварыйскі праезд, 1 — на Кальварыі);
13.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (Мінск, пр. Незалежнасці, 44а).
Тадэвуш Кандрусевіч будзе праводзіць набажэнствы:
09.30 — парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў);
11.00 — парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (п. Бараўляны);
11.45 — парафія Св. Францішка Асізскага (в. Копішча);
12.30 — парафія Св. Андрэя, апостала (Мінск, вул. Старынаўская, 19 — ва Уруччы);
13.15 — парафія Св. Сымона і св. Алены (Мінск, пл. Незалежнасці, 15 — Чырвоны касцёл).
Біскуп Юрый Касабуцкі:
11.00 — парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла (Мінск, вул. Кальцова, 153);
12.00 — парафія Маці Божай Будслаўскай (Мінск, вул. Івянецкая, 15а — у Каменнай горцы);
13.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ (Мінск, вул. Матусевіча, 80 — у Кунцаўшчыне)