У Кіеў на другую гадавіну вайны з візытам прыехала Урсула фон дэр Ляен
Урсула фон дэр Ляен
Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен афіцыйна прыехала з візітам у Кіеў у гонар другой гадавіны поўнамаштабнай вайны з Расіяй. Чыноўніца паказала ў сацыяльнай сетцы X адпаведнае фота, а таксама паабяцала "цвёрда стаяць побач" з Украінай.
"У Кіеве, каб адзначыць гадавіну 2-га года вайны Расіі супраць Украіны. І каб адсвяткаваць незвычайную стойкасць украінскага народа. Больш чым калі-небудзь, мы цвёрда стаім побач з Украінай. Фінансава, эканамічна, ваенна, маральна", — заявіла фон дэр Ляен.
Яна ўдакладніла, што такая падтрымка ЕС будзе працягвацца "пакуль краіна не стане канчаткова свабоднай".
In Kyiv to mark the anniversary of the 2nd year of Russia’s war on Ukraine.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) February 24, 2024
And to celebrate the extraordinary resistance of the Ukrainian people.
More than ever, we stand firmly by Ukraine.
Financially, economically, militarily, morally.
Until the country is finally free. pic.twitter.com/ZLWMbOxVFh
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.