Вайна ва Украіне — у гісторыях людзей. Тэксты, якія варта прачытаць

Галоўныя тэксты гэтага года

Галоўныя тэксты гэтага года / @rubanau_collage

24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. За два гады многія стаміліся ад вайны і пачалі пазбягаць гэтай тэмы ў навінах. Але гэтыя 24 месяцы — гэта не толькі пра навіны, але і пра гісторыі людзей, якія прайшлі і праходзяць праз самую крывавую вайну ў Еўропе з часоў Другой сусветнай.

Прачытайце гэтыя рэпартажы і гісторыі Еўрарадыё пра людзей на вайне, калі вы іх прапусцілі.

 

Вайна... пры чым тут "Оскар"?

У сакавіку 2022 года ўвесь свет сачыў за аблогай Марыупаля, якую дакументавалі адзіныя, што засталіся там у той момант, фатографы Associated Press Яўген Малалетка, Мсціслаў Чарноў і прадзюсерка Васіліса Сцепаненка. Па матывах іх працы ў амерыканскім серыяле "Ранішняе шоу" нават зрабілі лінію пра фатографа, які хаваўся ад расійскіх вайскоўцаў.

Што адбывалася насамрэч у Марыупалі? Як цяпер асвятляюць вайну ва Украіне?

Еўрарадыё паразмаўляла з Яўгенам Малалеткам пра яго працу ў Марыупалі ў тыя жудасныя дні.

А фільм Мсціслава Чарнова і Васілісы Сцепаненка "20 дзён у Марыупалі" трапіў у шорт-ліст "Оскара". Калі вы яшчэ не бачылі яго — паглядзіце трэйлер.

"20 дзён у Марыупалі"

Купіць нерухомасць на... вызваленых тэрыторыях!

— Пацешна глядзець, як людзі рэагуюць, даведаўшыся, што замежнік купіў дамок у Харкаўскай вобласці. Адно з першых пытанняў звычайна: "Як далёка гэта ад лініі фронту?"

Шведскі добраахвотнік з пазыўным Раўта купіў дамок за 50 кіламетраў ад лініі фронту. Што? Навошта?!

Швед Раўта абараняе Украіну ўжо два гады, і яму хацелася, каб у гэтай краіне было месца, якое ён можа назваць домам. Ці ладзіць ён з суседзямі і чаму шведам трэба павучыцца ў жыхароў украінскіх вёсак? Раўта распавёў нам пра ўсё.

 

Спытайце ў жонкі, яна ўсё ведае

Вайна ва Украіне мяняе стаўленне да людзей з інваліднасцю. Чалавек з пратэзам, якога вы бачыце на вуліцы, хутчэй за ўсё, атрымаў сваю траўму на перадавой. Людзі не адварочваюцца ад яго, а ківаюць або прыкладаюць руку да сэрца.

Ва ўкраінскім Закарпацці лекары ставяць на ногі ўкраінскіх вайскоўцаў і дзяцей, якія праз вайну вымушаныя наноў вучыцца хадзіць.

Шчыра і адкрыта пра боль і жыццё з пратэзам нам расказалі ўкраінскія вайскоўцы.

А жонка аднаго з байцоў падзялілася тым, як гэта — прайсці за мужам усе шпіталі і нарэшце ўбачыць, як пасля траўмы ён рыхтуецца... да спаборніцтваў па бегу!

Калі вы хочаце, каб больш людзей ва Украіне хутчэй сталі на ногі, пачытайце, як можна падтрымаць фонд Protez Foundation. Дарэчы, адным з заснавальнікаў фонду з'яўляецца беларус.

 

Украінцы ненавідзяць беларусаў?

Украінцы ненавідзяць беларусаў? Еўрарадыё паехала ў Мукачава — невялікае мястэчка ў Закарпацці. Гэта адзін з некалькіх гарадоў, у якіх перайменавалі вуліцу Беларуская. Як яе называюць цяпер? Вы не паверыце.

Ды яна заўсёды была Беларускай, беларуская і ёсць, — кажуць нам мясцовыя жыхары.

Што ва ўкраінскім гарадку кажуць пра беларусаў і Беларусь падчас вайны — у нашым рэпартажы.

 

Адбудаваць наноў дамы і адносіны

Repair Together — адна з украінскіх ініцыятыў, накіраваная на дапамогу ў аднаўленні пасёлкаў, якія пацярпелі пасля расійскай акупацыі. Маладыя людзі арганізоўваюць талаку, разграбаюць і будуюць дамы, разам адпачываюць падчас прагляду кіно, ладзяць рэйвы і канцэрты.

"Я ж так люблю беларусаў! — кажа Тамара з вёскі Лукашыўка, што пад Чарнігавам. — І беларускую мову разумею. Мы калісьці ездзілі ў Беларусь прадаваць, купляць. А цяпер нельга, таму што "ворагі". Як хочацца, каб зноў так было".

Еўрарадыё пабывала ў лагеры валанцёраў у вёсцы пад Чарнігавам і пагутарыла з моладдзю і мясцовымі жыхарамі, якія разам аднаўляюць месца пасля акупацыі.

 

Другая маміна вайна

Два гады таму на польска-ўкраінскай мяжы мы сустрэлі маладую жанчыну, якая везла з Кіева сваю пажылую маму, пляменніка і чатырох катоў. Цэлую ноч Юлія, Ганна Іванаўна і каты ехалі на эвакуацыйным аўтобусе з Кіева да Львова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі