У Акадэмію навук прыйшоў ГУБАЗіК — навукоўцы не пацярпелі
Сустрэча з аператыўнікам у Акадэміі навук
21 лістапада ў Акадэмію навук прыйшлі сілавікі, але гэтым разам яны нікога не забралі.
Інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства на тэму "Актывізацыя дзейнасці экстрэмісцкіх арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Крымінальная і грамадзянская адказнасць за прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" адбылося ў вялікай канферэнц-зале.
Перад аўдыторыяй выступіў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБАЗіК МУС Беларусі падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Гарагляд.
Сілавік распавёў слухачам пра іх прававую адказнасць у кантэксце тэмы сустрэчы.
Беларускіх акадэмікаў, якія жывуць за мяжой, хочуць пазбаўляць званняў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.