Як, працуючы на вызваленне Беларусі, не забыцца пра ветэранаў — эфір
Беларускія добраахвотнікі
Даўно мінулі першыя 100 дзён дзейнасці Каардынацыйнай рады, а ў чым была тая дзейнасць, шмат для каго так і засталося незразумелым ці невідавочным. Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных накірункаў, як “нацыянальная і рэгіянальная бяспека”. І ў сітуацыі, калі “рэгіянальная бяспека“ гучыць прыгожа, але больш важна тое, ці гатовыя дэмсілы падтрымліваць і дапамагаць ветэранам вайны супраць расійскіх акупантаў ва Украіне і сем’ям загінулых байцоў.
Як дэмсілам падрыхтавацца і забяспечыць транзіт улады і забеспячэнне парадку падчас пераходнага перыяду ў Беларусі? Ці гатовыя дэмсілы на міжнароднай арэне падтрымаць ветэранаў вайны супраць Расіі і чальцоў іх сямей, у тым ліку загінулых? Ці гатовыя дэмакратычныя сілы адстойваць беларусаў, якія ва ўкраінскіх акопах сёння змагаюцца супраць галоўнага ворага незалежнасьці Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко і прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Марыеўскі ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.