У Польшчы прызначаны новы ўпаўнаважаны па супрацоўніцтве з дэмсіламі Беларусі

Сустрэча з Паўлам Латушкам

Сустрэча з Паўлам Латушкам / t.me/CabinetBelarus

Міністэрства замежных спраў Польшчы прызначыла новага ўпаўнаважанага па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта колішні пастаянны прадстаўнік Польшчы ў АБСЕ Адам Галаціньскі (на фота на другім плане справа).

З новым амбасадарам, а таксама з яго папярэднікам Артурам Міхальскім ужо сустрэўся кіраўнік НАУ Павел Латушка.

— Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе нязменную падтрымку Польшчай памкненняў беларускага грамадства да дэмакратычных зменаў у Беларусі, — адрэагаваў палітык на прызначэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі