Курс беларускага рубля ў аўторак панізіўся адносна ўсіх асноўных валют
Грошы
Курс долара ў Беларусі працягвае штодня ставіць рэкорды.
Беларускі рубель 19 лістапада на таргах панізіўся адразу адносна ўсіх асноўных валют. Курс долара паставіў чарговы гістарычны рэкорд. У некаторых банках яго пачалі купляць за 3,4 рубля.
Максімальны рост за тыдзень прадэманстраваў і курс еўра.
Вынікі валютных таргоў 19 лістапада:
Долары ЗША: 3,3936 (+0,0039 / +0,12%);
Еўра: 3,5810 (+0,0070 / +0,20%);
Расійскі рубель: 3,3960 (+0,0044 / +0,13%);
Кітайскі юань: 4,6824 (+0,0018 / +0,04%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.