Як беларусам развесціся ў эміграцыі: юрыдычныя парады і рэальныя кейсы

Разводы ў эміграцыі

Разводы ў эміграцыі / @rubanau_collage

Паводле апошніх звестак, у Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў. Прычыны розныя: адрозненні ў бачанні будучыні, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў.

Для беларусаў у эміграцыі сітуацыя не адрозніваецца, але сама эміграцыя часта робіцца дадатковым каталізатарам разводаў. Пары, якія жывуць за мяжой, сутыкаюцца з асаблівымі цяжкасцямі: як афіцыйна разарваць шлюб, калі вярнуцца ў Беларусь няма магчымасці?

Еўрарадыё пагутарыла з разведзенымі беларусамі ў Польшчы і звярнулася да юрысткі, каб высветліць, як прайсці гэтую працэдуру за мяжой.

Спачатку ацаніце сітуацыю

Юрыстка Free Belarus Center Альвіна Мінгазава шмат працуе з тэмай разводаў. Свае кансультацыі яна пачынае з пытанняў: ці ёсць дзеці і ці ёсць міжнародная ахова, бо ад гэтага будуць залежаць наступныя крокі.

Як беларусам развесціся ў эміграцыі: юрыдычныя парады і рэальныя кейсы
Al Elmes / Unsplash

Былая пара скарысталася варыянтам, калі жонка ў Беларусі падала на мужа ў суд, што ён нібыта супраць разводу.

“Мы дамовіліся, што я нібы не даю дакументы. Суд прымае дакументы ад жонкі, разглядае іх цягам трох месяцаў і дае развод. У гэтым выпадку з майго боку нічога не патрабавалася. Мая былая сама займалася ўсім: трэба было толькі скласці заяву і затым з’явіцца ў суд. З загса мне патэлефанавалі праз Viber. Яны пыталіся, ці я супраць разводу. Я адказаў, што ўжо не супраць, маўляў, хачу з гэтай жанчынай развесціся і не хачу, каб нас нешта аб’ядноўвала”.

Па тэлефоне суд папрасіў напісаць Арцёма заяву.

“Я зрабіў гэта пры іх праз Viber, падпісаў, адсканаваў і выслаў праз той жа Viber. Што смешна, у мяне не было пры сабе А4 паперы, і я напісаў гэта на зваротным баку квітка з Беларусі”.

Пасля гэтага пару развялі.

“Але ёсць нюанс: мой пашпарт усё яшчэ паказвае, што я ў шлюбе, бо я не магу паставіць штамп аб разводзе. Афіцыйна мы разведзеныя, але каб паставілі штамп, трэба ехаць у Беларусь або заплаціць ім нейкую камісію, здаецца, 80 рублёў, каб яны выдалі мне паперку з тэкстам, што я афіцыйна разведзены. Я прынцыпова не хачу ім нічога плаціць, таму ў жонкі ёсць штамп аб разводзе, а ў мяне няма. Жонка, здаецца, нічога не плаціла, бо плаціць віноўны бок, а гэта быў я. Хутчэй за ўсё, на мне нешта вісіць”. 

Як беларусам развесціся ў эміграцыі: юрыдычныя парады і рэальныя кейсы
Альвіна Мінгазава / Асабісты архіў

У іншым выпадку можна скласці пазоў і адправіць яго заказным лістом на адрас суда. Адзінае, што трэба — аплаціць дзяржпошліну (чатыры базавыя ці восем, калі гэта другі шлюб) і прыкласці квітанцыю з пячаткай банка.

Суд выбіраецца па месцы жыхарства. Паседжанне прызначаецца праз тры месяцы.

“У прынцыпе, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс менавіта па скасаванні шлюбу дазваляе, каб наогул ніводны з бакоў не прысутнічаў. Але гэта рызыкоўна. Я ўсё ж заўсёды прапаную, каб хаця б пазоўнік або яго прадстаўнік мог прыйсці ў суд і сказаць, што так, хачу скасаваць шлюб”, — кажа юрыстка.

І праз 15 дзён рашэнне суда ўступае ў сілу.

Паводле юрысткі Альвіны Мінгазавай, варыянт з разводам праз польскі суд, а не беларускі, даражэйшы і даўжэйшы, але разгледзім гэты выпадак на іншым кейсе.

Кейс, калі абое ў Польшчы

Марына з мужам з’ехалі ў 2021-м ва Украіну, потым у лютым 2022-га — у Польшчу. Праз пару месяцаў пачалі спрабаваць развесціся. 

Як беларусам развесціся ў эміграцыі: юрыдычныя парады і рэальныя кейсы
Annie Spratt / Unsplash

Юрыстка кажа, што выгадней абраць польскі, бо тут па-іншаму разлічваюцца аліменты.

“У Беларусі бяруцца працэнтныя суадносіны, а ў Польшчы будуць лічыцца рэальныя выдаткі. Яшчэ ў Польшчы можна вызначыць апеку напераменку, напрыклад, два тыдні з адным, два — з другой”.

Усё можна вырашыць

Юрыстка кажа, што пакуль на сваёй практыцы не сустракалася з нетыповымі і складанымі кейсамі.

“Усё можна вырашыць. Цяпер я таксама пісала хлопцу пазоў аб скасаванні шлюбу. Адзінае, што адбылося: мы адправілі ў адзін суд, а нейкае апавяшчэнне прыйшло зусім з іншага суда. Але зноў жа, можна патэлефанаваць у канцылярыю па грамадзянскіх справах і проста спытаць, маўляў, я адпраўляў пазоў. І суд адкажа, што прызначаны нейкі суддзя і пасяджэнне. Галоўнае, каб усе бакі атрымалі дакументы”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі