Як атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы? Парады юрысткі

Можна жыць і без пашпарта / Mostmedia.io

Можна жыць і без пашпарта / Mostmedia.io / mostmedia.io

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі № 278, беларусы больш не змогуць атрымліваць, мяняць або падаўжаць беларускія пашпарты за мяжой.

"Адным з рашэнняў гэтай праблемы ў Польшчы можа быць атрыманне міжнароднай абароны", — кажуць Еўрарадыё ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Разам з юрысткай Алесяй Пажытак разбіраемся, што гэта такое, хто мае права разлічваць на міжнародную абарону і як адбываецца працэдура афармлення дакументаў.

Как белорусу получить международную защиту в Польше? Советы юристки
Алеся Пажытак / Радыё Ўнэт

Што такое міжнародная абарона і хто мае на яе права

Калі казаць простымі словамі, міжнародная абарона — гэта міжнародны прававы механізм, які створаны і функцыянуе ў сітуацыях, калі дзяржава, грамадзянінам якой вы з'яўляецеся, звар'яцела і пачынае вас пераследаваць па той ці іншай прыкмеце. Напрыклад, па прыкмеце палітычных перакананняў, па прыкмеце вашай рэлігійнай прыналежнасці, расы, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі