У Кіеве не агучваюць інфармацыю, колькі абаронцаў засталося на "Азоўсталі"
У Кіеве "у мэтах бяспекі" не агучваюць інфармацыю, колькі абаронцаў засталося на "Азоўсталі" ў Марыупалі. У Мінабароны Украіны сцвярджаюць, што ведаюць іх дакладную колькасць. Там жа заяўляюць, што працягваюцца перамовы пра абмен украінскіх вайскоўцаў, якія выйшлі мінулай ноччу і знаходзяцца цяпер у расійскім палоне (украінскі бок гэтага слова пазбягае, гаворка ідзе пра "эвакуацыю"). 53 чалавекі з цяжкімі раненнямі знаходзяцца ў Новаазоўску, 211 чалавек з лёгкімі раненнямі — у Аленіўцы. Гэта ўкраінскія гарады, якія кантралююцца расійскімі войскамі і фармаваннямі самаабвешчанай "ДНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.