У Кіеве пагражаюць сведцы забойства Нямцова, Дурыцкую бяруць пад ахову

Украінская мадэль Ганна Дурыцкая, якая стала сведкай забойства ў Маскве расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, звярнулася ў міліцыю па дапамогу. Учора яна напісала заяву аб пагрозе яе жыццю з боку невядомых асобаў. Здарылася гэта, калі яна знаходзілася ў сваіх бацькоў у Кіеве.

Як паведамляе Еспресо.TV, генеральны пракурор Віктар Шокін ужо даў распараджэнне ў справе абароны жыцця і здароўя Дурыцкай. Распачатая крымінальная справа.

Нагадаем, Дурыцкая сябравала з Барысам Нямцовым, яна прыляцела ў Маскву 27 лютага і была побач з палітыкам, калі яго расстраляў невядомы кілер. Пасля гэтага яе працяглы час дапытвалі, праводзілі следчыя дзеянні і некалькі дзён не дазвалялі вярнуцца на радзіму. З трэцяга сакавіка Ганна Дурыцкая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі