У Кіеве правялі акцыю салідарнасці з нагоды беларускага Дня Волі

У Кіеве правялі акцыю салідарнасці з нагоды беларускага Дня Волі

У Кіеве 25 сакавіка прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам "Гадзіна Волі". Яна прысвячалася 100-годдзю абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі (Дню Волі). Арганізатарамі яе сталі прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне і неабыякавыя ўкраінцы — пераважна ўдзельнікі Антытэрарыстычнай аперацыі, перадае ukrinform.ua. Удзел у акцыі на Майдане Незалежнасці прынялі каля сотні чалавек.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвоныя-белыя сцягі ды іншую сімволіку БНР, а таксама ўкраінскія сцягі. 

"Дзень Волі — адно з важных святаў для беларусаў, бо менавіта 100 гадоў таму, 25 сакавіка 1918-га, была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы адзначаем гэты дзень тут, у Кіеве, ужо шмат гадоў. Раней хадзілі ў амбасаду Рэспублікі Беларусь, але там ніхто да нас не выходзіць, каб пагутарыць. І таму мы змянілі фармат, сустракаемся на Майдане, кантактуем і святкуем", — паведаміла сукіраўніца цэнтра "Сябры" Галіна Сарочык.

З Майдана Незалежнасці ўдзельнікі акцыі прайшлі да вуліцы Грушэўскага да стадыёна "Дынама". Там яны ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага — беларускага актывіста, які загінуў у Кіеве ў студзені 2014 года.

Далей святкаванне 100-годдзя БНР у Кіеве пройдзе ў скверы "Добраахвотнік": там пройдзе ўрачыстае мерапрыемства па падняцці сцяга ў гонар беларусаў-добраахвотнікаў у АТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі