Акцыя ў Кіеве ў падтрымку беларускіх і ўкраінскіх палітвязняў (фота)

Падчас пікету яго ўдзельнікі запатрабавалі вызваліць палітвязняў. Таксама яны прапанавалі пачаць збор подпісаў па падтрымцы правядзення ва Украіне рэферэндуму па еўраінтэграцыі.



Пасля заканчэння акцыі былі адпраўленыя паштоўкі палітвязням і перададзены зварот ў прадстаўніцтва Еўрасаюза ва Украіне з просьбай спрыяць у вызваленні ўсіх палітычных зняволеных ва Украіне і Беларусі.



Акцыя была прымеркаваная да Дня абароны палітвязняў. Арганізатарамі акцыі выступілі ўкраінскі “Камітэт вызвалення палітвязняў” і беларускі рух "Разам".



Фота — newsradio.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі