У Кіеве развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Міраславам Лазоўскім

Міраслаў Лазоўскі / novychas.online
Міраслаў Лазоўскі / novychas.online

26 траўня ў Кіеве развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Міраславам Лазоўскім, паведамляе Радыё Свабода. Нядаўна ён загінуў у Бахмуце, прыкрываючы эвакуацыю параненых байцоў батальёна "Волат" палка Каліноўскага.

У тым баі загінулі пяць беларускіх добраахвотнікаў, чацвёра з іх засталіся пад заваламі знішчанага расійскім абстрэлам будынка. Полк Каліноўскага прозвішчы загінулых не называў.

Мілаславу Лазоўскаму 10 ліпеня споўнілася б 50 гадоў. Ён — адзін з заснавальнікаў спартыўна-патрыятычнай арганізацыі "Белы легіён", якая дзейнічала ў Беларусі з 1996-га да пачатку 2000-х і займалася выхаваннем ды падрыхтоўкай моладзі. Лазоўскі неаднаразова затрымліваўся (у тым ліку і ў 2017-м па "справе патрыётаў"). 

Міраслаў Лазоўскі вядомы і як грамадскі дзеяч, працаваў у выдавецтве "Кнігазбор". Ва Украіну пераехаў пасля падзей 2020-га. Свой удзел у палку Каліноўскага не афішаваў. "Каліноўцы" згадваюць яго як аўтарытэтнага камандзіра. Як кажа яго сябра Сяргей Бульба (Чыслаў), ён мог бы стаць добрым міністрам абароны незалежнай Беларусі.

Некалькі гадоў таму Лазоўскі быў госцем праграмы Еўрарадыё "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі