У Кіеве выпусцяць новую марку, прысвечаную "ўкраінскай мары"

Макет новай маркі "Укрпошты" / facebook.com/ukrposhta
Макет новай маркі "Укрпошты" / facebook.com/ukrposhta

Ва Украіне рыхтуюць да выпуску новую марку, якая таксама мае ўсе шанцы зрабіцца хітом. Марку назвалі "Украінская мара".

За аснову ўзялі даваенны малюнак 11-гадовай Сафіі Краўчук з Валынскай вобласці. Сваю працу яна адпраўляла на конкурс "Што для мяне значыць Украіна". На малюнку — шчаслівае дзіця, якое ляціць па небе, а побач з ім — украінская "Мрія", самалёт АН-225. Гэта быў самы вялікі транспартны борт у свеце. Яго знішчылі падчас расійскага абстрэлу ў Гастомелі.

Такой Украіна і будзе, кажуць ва "Укрпошце", прэзентуючы новую марку. Нягледзячы на тое, што самы вялікі ў свеце самалёт разбураны, "мару ў нас не адабраць". Пра гэта і павінна нагадваць марка.

Нагадаем, папярэдняя марка, прысвечаная "рускаму ваеннаму караблю", зрабілася бестселерам. Каб яе купіць, людзі станавіліся ў вялізныя чэргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі