У Кітаі невядомы зарэзаў чатырох школьнікаў
На поўдні Кітая невядомы напаў з нажом на вучняў пачатковай школы і забіў чатыро дзяцей, паведамляюць кітайскія СМІ.
Напад адбыўся, калі дзеці ішлі ў школу. Тры дзіцяці загінулі на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад атрыманых ран, адзначае ВВС. Падрабязнасці пакуль не вядомыя, паліцыя шукае нападніка.
Дарэчы, гэта не першы падобны выпадак у Кітаі. У 2010 годзе ў серыі нападаў з нажом на дзяцей сямёра загінулі. У снежні 2012 года ў правінцыі Хэнань мужчына ля ўваходу ў школу напаў з нажом на дзяцей і параніў 22 дзіцяці. У сакавіку мінулага года ў двары адной з шанхайскіх школ мужчына забіў двух сваіх сваякоў і параніў 11 чалавек, у тым ліку шэсць дзяцей.
Фота — e-crimea.info