У Клімавічах падлеткам вынеслі прысуды за апаганьванне магілаў і царквы
У Клімавічах група падлеткаў атрымала судовыя прысуды за апаганьванне магілаў і царквы. Як піша “Наша Ніва”, дзве непаўналетнія дзяўчыны сарвалі шыльды з крыжоў на двух магілах. Гэтымі шыльдамі яны раскапалі стары магільны пагорак — каб даведацца, што адбываецца з трупам за 30 гадоў. Аднак сваю справу яны не давялі да канца.
У іншы дзень адна з дзяўчын разам з хлопцам рушыла да царквы. Тут падлеткі пакінулі непрыстойныя надпісы і малюнкі на калонах агароджы і будынаку нядзельнай школы. Пазней хлопец з гэтай кампаніі яшчэ раз намаляваў нешта непрыстойнае на калонах агароджы.
Падлеткаў вырашылі не накіроўваць у калонію. Той дзяўчыне, што не пайшла да царквы, прызначана абмежаванне свабоды на адзін год. Яе прыяцелька атрымала абмежаванне свабоды на паўтара года, а хлопец — на два гады.