У кожнай другой праверанай краме Гродна знайшлася "пратэрміноўка"
Пытанні ў эпідэміёлагаў былі і да кулінарыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гродзенскія эпідэміёлагі зладзілі рэйд па прадуктовых крамах і кропках грамадскага харчавання. Наведалі 43 аб'екты. У кожным выявілі якія-небудзь парушэнні. У кожным другім знайшлі пратэрмінаваныя прадукты. Пра гэта паведамляе рэсурс "Гродна Плюс".
"Паводле вынікаў маніторынгу канфіскаваныя з абарачэння 470 кілаграм харчовай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці і без маркіроўкі", — расказала прадстаўніца Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Хартановіч. Што тычыцца іншых парушэнняў, то гаворка ідзе пра парушэнне ўмоў захоўвання прадуктаў, у тым ліку тэмпературнага рэжыму. Былі пытанні да чысціні памяшканняў і абсталявання, а таксама да арганізацыі вытворчасці кулінарнай прадукцыі.
Крамам і кавярням загадалі навесці парадак і ліквідаваць парушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.