У Крамлі пракаментавалі навіну пра каранавірус у Лукашэнкі
Расійскае кіраўніцтва не ведала, што ў Аляксандра Лукашэнкі быў каранавірус. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы беларускага кіраўніка.
"Нам пра гэта не было вядома", — цытуе ТАСС словы Пяскова.
У аўторак Лукашэнка на сустрэчы з сілавікамі заявіў, што перанёс COVID-19 бессімптомна — "на нагах". Калі менавіта ён хварэў на каранавірус, не ўдакладняецца.
Між тым, у мінулым месяцы кіраўнікі Беларусі і Расіі сустракаліся двойчы: 24 чэрвеня — на парадзе Перамогі ў Маскве, а 30 чэрвеня — на адкрыцці Ржэўскага мемарыяла.
Пяскоў адказаў на пытанне пра стан здароўя Уладзіміра Пуціна: "У нашага прэзідэнта са здароўем усё нармальна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.