У Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна, суд адклалі на панядзелак

У Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна, суд адклалі на панядзелак

У пятніцу ў Крупках вызвалілі мастака Алеся Пушкіна. Суд адклалі на панядзелак, інфармуе Радыё Свабода. Пушкіна затрымалі 6 чэрвеня падчас правядзення перформансу ў абарону беларускай мовы. У 220-ю гадавіну нараджэння рускага паэта Аляксандра Пушкіна ён выйшаў да мясцовай крамы сеткі "Еўраопт" з некалькімі плакатамі ("Беларусь у NATO", "Russia — war!" ("Расія — вайна"), "Stop russian agression on Europe"). Праз паўгадзіны прыехалі міліцыянеры, якія забралі плакаты, сцяг NATO і затрымалі мастака — зацягнулі яго сілай у машыну. У пастарунку Алесь Пушкін правёў роўна суткі.

Месца правядзення акцыі мастак выбраў невыпадкова — нядаўна ў яго адбыўся канфлікт на моўнай глебе з супрацоўнікамі якраз гэтай крамы.

Беларускі ПЭН-цэнтр распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць пераслед Алеся Пушкіна.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 7.06:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі