Мастака Алеся Пушкіна затрымалі падчас перформансу ў Крупках (фота)
Мастак Алесь Пушкін зладзіў у Крупках перформанс у 220-ю гадавіну нараджэння свайго цёзкі — рускага паэта Аляксандра Пушкіна, перадае Радыё "Свабода".
Пушкін выйшаў да крамы сеткі "Еўраопт" у цэнтры Крупак з плакатамі "Беларусь у NATO", "Russia — war!" ("Расія — вайна"), "Stop russian agression on Europe" ды інш.
Паводле звестак "Свабоды", праз паўгадзіны да Пушкіна выйшаў ахоўнік крамы і спрабаваў справакаваць канфлікт. Потым пад’ехалі міліцыянты. Яны забралі ўсе плакаты і сцяг мастака, а таксама пацягнулі ў машыну самога Пушкіна, які пры гэтым супраціўляўся.
Мастак Алесь Пушкін жыве ў вёсцы Бобр Крупскага раёна. Ён вядомы актыўным адстойваннем правоў беларускамоўных. З супрацоўнікамі крамы "Еўраопт" у Крупках у яго нядаўна адбыўся канфлікт на моўнай глебе.