У Крыме 37 воінскіх часцей у аблозе, чатыры — захопленыя акупантамі (мапа)

У Інкермане расійскія вайскоўцы і мясцовая "самаабарона" заблакавалі ўсе ўезды на тэрыторыю базы захоўвання ўзбраенняў. З-за перакрытых дарог на тэрыторыю аб'екта не могуць даставіць ежу для салдатаў, перадае УНІАН.



У Бахчысараі на тэрыторыю аўтабатальёна ўварваліся два дзясяткі расійскіх вайскоўцаў і патрабуюць ад украінскіх вайскоўцаў перайсці на іх бок ці пакінуць часць.



У Джанкоі на тэрыторыі аэрадрома расійскія войскі разгарнулі медыцынскі пункт.



На выхадзе з бухты Данузлаў у Крыме расіяне затапілі яшчэ адзін, ужо чацвёрты па ліку, карабель.



З парушэннем дзяржаўнай мяжы каля Севастопаля прыйшлі вялікія дэсантныя караблі балтыйскага флоту "Калінінград" і "Мінск", а таксама вялікі дэсантны карабель паўночнага флоту "Аленегорск гарняк".



Расійскія вайскоўцы ладзяць умацаванні ўздоўж усяго паўночнага ўзбярэжжа Крыма. Месцамі яны ўжо дзейнічаюць на мацерыковай частцы Украіны, у прыватнасці, паблізу пасёлка Чангар мініруюць палі.



На паўвостраве заблакаваныя і выведзены з ладу 40 памежных украінскіх аб'ектаў, захопленыя 20 збудаванняў дзяржаўнай інфраструктуры. У аблозе знаходзяцца 37 воінскіх часцей, чатыры — захопленыя акупантамі.



У цэлым, па звестках МЗС Украіны, у краіне зараз знаходзіцца амаль 19 тысяч расійскіх вайскоўцаў. На Крымскі паўвостраў падцягваюць і цяжкую артылерыю. Сярод іншага, з Чачні перакідваюць сістэмы залпавага агню "Град".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі