У Крыме захоплівалі спецпасланца генсека ААН і ўкраінскага генерала (відэа)
МЗС Украіны паведамляе пра здарэнне, якое адбылося 5 сакавіка ў Сімферопалі.
Спецыяльны пасланец генеральнага сакратара ААН Роберт Серы прыехаў у Крым з місіяй. У Сімферопалі яго аўтамабіль заблакавалі невядомыя асобы ва ўніформе і паведамілі, што маюць каманду адвезці яго ў аэрапорт. Ён адмовіўся ехаць, тады спецпасланца затрымалі і ўтрымлівалі фактычна ў закладніках, паведамляе тэлеканал espreso.tv са спасылкай на МЗС Украіны. "Украінская праўда" дадае, што Роберта Серы людзі ў камуфляжы пазней вымусілі з'ехаць з Сімферопаля і ён ужо едзе ў аэрапорт.
Нагадаем, сёння ж невядомыя скралі ў Крыме дырэктара дэпартамента па працы з асабовым складам Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы генерал-палкоўніка Міхаіла Коваля. Нібыта, гэта здарылася каля Ялты. Адзін з відавочцаў кажа, што машыну Коваля спынілі каля 40 расійскіх байкераў, яны парэзалі шыны, адціснулі некалькіх чалавек суправаджэння і забралі генерала. Аднак Коваля ўжо ўдалося вызваліць, паведамляе УНІАН.
Фота — Reuters, pravda.com.ua, un.org