У Крыме паранены калабарант Алег Цароў, ён у цяжкім стане

Алег Цароў разам з расійскімі акупантамі ў Кіеўскай вобласці ў сакавіку 2022-га

Алег Цароў разам з расійскімі акупантамі ў Кіеўскай вобласці ў сакавіку 2022-га / Telegram

У Крыме паранены калабарант Алег Цароў, ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане. У яго двойчы стралялі (спачатку паведамлялася, што паранілі нажом), ён страціў шмат крыві.

Царову 53 гады. Ён быў дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны (фракцыя "Партыя рэгіёнаў" Віктара Януковіча). У 2014-м перайшоў на бок Расіі, супрацоўнічаў з сепаратыстамі з "ДНР" і "ЛНР". У далейшым займаўся прадпрымальніцтвам. У прыватнасці, заснаваў санаторый у Ялце (дзе і жыў). Замах быў здзейснены ўначы менавіта там.

Ва Украіне на Алега Царова распачалі крымінальныя справы — за "замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны" і "калабарацыянізм". Быў асуджаны завочна на 12 гадоў зняволення.

Вядомы факт, што вясной 2022-га Цароў збіраўся прыехаць у Кіеў разам з расійскімі акупантамі. Ён ужо знаходзіўся ў Кіеўскай вобласці, аднак "бліцкрыг" РФ праваліўся, калабарант уцёк і вярнуўся да сваёй "прадпрымальніцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі