У Курапатах пачынаецца жалобны мітынг

Калона ўдзельнікаў шэсця ў Мінску, прысвечанага “Дзядам”, дайшла да Курапатаў. Цяпер там пачынаецца жалобны мітынг. На пляцоўцы перад адноўленым Крыжам пакутаў людзі спяваюць рэлігійны гімн “Магутны Божа” і моляцца. Сёння ў Курапатах плануецца ўсталяваць 20 крыжоў, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, акцыя арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй-БНФ і дазволеная сталічнымі ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі