У Курапатах затрымалі Змітра Дашкевіча
У Курапатах затрымалі пяць чалавек, у тым ліку Змітра Дашкевіча. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Наста.
"Арыштавалі Змітра Дашкевіча, Ганну Шапуцька, Кірыла Лойку, Артура і Марыю з курапацкай варты", — паведаміла яна.
Абаронцы Курапатаў дзяжураць каля рэстарана "Поедем поедим", пабудаванага ў былой ахоўнай зоне Курапатаў.
Можна меркаваць, што затрыманне звязанае з "зачысткай" палітычных актывістаў напярэдадні традыцыйнага "Чарнобыльскага Шляху", які сёлета ўлады забаранілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.