У лагістычным цэнтры ў Брузгах пералічылі мігрантаў, іх стала больш
У лагістычным цэнтры ў Брузгах каля беларуска-польскай мяжы ў чарговы раз пералічылі мігрантаў. Іх аказалася 713, з якіх больш за 270 — дзеці. Дахаты яны вяртацца не хочуць, па-ранейшаму спадзяюцца, што патрапяць у ЕС, паведамляе БЕЛТА.
Мігранты жывуць у лагістычным цэнтры ўжо тры месяцы. Раней іх было значна больш, але некалькі тысяч чалавек вярнуліся ў Ірак. Магчыма, частка мігрантаў малымі групамі нелегальна перайшла ў Польшчу. Яшчэ ў пачатку лютага БЕЛТА паведамляла, што ў цэнтры застаюцца каля 500 мігрантаў, у асноўным курдаў. Атрымліваецца, што за некалькі дзён іх стала больш на дзве сотні?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.