У Лагойску праваслаўны святар асвяціў аўтаматы і пісталеты
Асвяціў зброю / logoysk.by
У Мінскай вобласці трэці дзень праходзяць "мабілізацыйныя вучэнні". Іх удзельнікам, вайскоўцам запасу, выдалі зброю (афіцэрам — пісталеты, салдатам, яфрэйтарам і сяржантам — аўтаматы). На ўрачыстае мерапрыемства ў Лагойскі ваенкамат запрасілі праваслаўнага святара Аляксандра Тарасевіча. Ён не толькі блаславіў вайскоўцаў запасу, але і асвяціў выданыя ім аўтаматы і пісталеты, піша раённая газета.
Вучэнні ў Мінскай вобласці працягнуцца 10 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.