У Латвію спрабавала патрапіць з Беларусі рэкордная колькасць мігрантаў

У Латвіі зноў гавораць пра небяспеку з Беларусі / delfi.lt

У Латвіі зноў гавораць пра небяспеку з Беларусі / delfi.lt

У Латвію спрабавала патрапіць з Беларусі рэкордная колькасць мігрантаў. У нядзелю латвійскія памежнікі налічылі 256 спробаў нелегальна перайсці мяжу. Літва адпраўляе дапамогу Латвіі — да 20 памежнікаў, паведамляе Delfi.

Адзначаецца, што ў апошнія тыдні ў Літве былі адзінкавыя выпадкі падобных прарываў з Беларусі. У Польшчу ў суботу прарывалася 15 чалавек, а ў нядзелю ўжо толькі 5 (праўда, 9 верасня была правакацыя). У Латвію ж спрабуюць патрапіць сотні мігрантаў. Гэта можа сведчыць пра арганізаваныя дзеянні. Як вядома, Захад абвінавачвае ў арганізацыі міграцыйнага крызісу на ўсходніх межах ЕС рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

З-за міграцыйнага крызісу ўлады Латвіі вымушаны ўмацоўваць ахову мяжы з РБ. Да канца 2023-га будзе закончана будаўніцтва плота на мяжы (да лета наступнага года застанецца яго ўзвесці ўздоўж рэк і азёр).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі