У Лепелі прайшоў IV фестываль беларускай кухні (фота)
Мерапрыемства адбылося на базе пансіяната “Ладэ”.
Акрамя кулінараў і кухараў у свяце бралі удзел народныя майстры з Лепельшчыны і ваколіцаў.
Пакаштаваць прыгатаваныя стравы маглі не толькі сябры журы, але і госці свята. Тут былі і суп, і каша, і парася на ражне, і шашлыкі — усяго і не пералічыць. Прычым, паласавацца можна было задарма.
Супрацоўнікі пансіянату паказалі майстар-клас па выразанні розных фігурак з садавіны і гародніны. На свяце прысутнічалі таксама рамеснікі і мастакі. На свяце было шмат музыкі і песень. І не выпадкова, бо музычным кіраўніком тут працуе Аляксандр Балотнік, вядомы кампазітар і спявак, аўтар музыкі да песні на словы Някляева “Чарка на пасашок”. Выступіў на свяце гурт “Бліскавіца”, а таксама будучая ўдзельніца Еўрабачання Улада Дарашэвіч.
Потым журы аб’явіла вынікі фестывалю — гран-пры атрымала страва Марыі Драгун і Анастасіі Шчарбаковай “Кракадзіл у балоце”. Праўда, некаторыя госці свята заўважылі, што кракадзіл усё ж не характэрная жывёла для Беларусі. Іншыя ж ім адказвалі: затое балота характэрнае.