У лідскай міліцыі памёр паэт Дзмітрый Сарокін
Дзмітрый Сарокін / vk.com
У Лідскім РАУС раптоўна памёр паэт Дзмітрый Сарокін. Здарылася гэта ў выходныя. Спачатку інфармацыя пра смерць Сарокіна з'явілася ў сацсетках. Як піша @mediazona_by, яе пацвердзіў знаёмы Дзмітрыя Сарокіна.
Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя. Раней Сарокіна затрымлівалі і запісвалі з ім відэа. Яму было 37 гадоў. Пахаванне прызначана на аўторак.
Дзмітрый Сарокін скончыў Лідскі тэхнічны каледж, вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу. Працаваў як дызайнер, маркетолаг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.