У Лідзе 78-гадовая жанчына эмацыйна выступіла ў абарону Ціханоўскага
У Лідзе 78-гадовая Ядзвіга Шаптуноўская эмацыйна выступіла ў абарону відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. У горадзе збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі жонкі Сяргея Святланы Ціханоўскай. Жанчына таксама прыйшла паставіць подпіс і ў стрыме Радыё Свабода заявіла, што абураная правакацыяй у Гродне, калі быў затрыманы Ціханоўскі. "Гэта ж харошы чалавек, дэмакрат!", — кажа Шаптуноўская. Яна заклікала Аляксандра Лукашэнку пайсці ў адстаўку, бо лічыць, што 26 гадоў ля ўлады гэта зашмат.
Ядзвіга Шаптуноўская: "Ды што ж гэта такое! Мы ж хочам ужо жыць [добра]. У цэнтры Еўропы жывем!.. Мне хочацца, каб годна жылі людзі!".
Жанчына сказала, што не баіцца, што яе арыштуюць за яе палымяную прамову.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.