У Лідзе на вуліцы затрымалі намесніка старшыні райвыканкама
Разам з ім праваахоўнікі схапілі і старшыню аднаго з сельсаветаў. Іх падазраюць у садзейнічанні ў атрыманні бясплатных віз за грошы.
У Лідзе затрыманы намеснік старшыні мясцовага райвыканкама. Здарылася гэта проста на гарадской вуліцы. Разам з чыноўнікам быў затрыманы старшыня Траццякоўскага сельсавета. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную пракуратуру, адбылося гэта падчас атрымання хабару. Яго сума не называецца.
Вядома, што чыноўнікаў падазраюць у атрыманні хабару за садзейнічанне ў атрыманні бясплатных віз іншым асобам. Гэтыя людзі не маюць адносінаў да спартыўных каманд ці народных музычных калектываў, але траплялі ў спісы на атрыманне бясплатных віз. Распачатая крымінальная справа. Па ёй праходзяць некалькі дзясяткаў чалавек — фальшывых спартсменаў і музыкаў.
Адзначаецца, што намеснік старшыні Лідскага райвыканкама адказвае за пытанні ідэалогіі, маладзёжнай палітыкі, СМІ, культуры ды спорту.
Фота: ria.ru