У Лідзе прыпынілі дзейнасць адукацыйнага цэнтра для дзяцей

Чыноўнікі ад адукацыі не ўзгаднілі адукацыйныя праграмы

Чыноўнікі ад адукацыі не ўзгаднілі адукацыйныя праграмы / pixabay.com

У Лідзе прыпынілі дзейнасць адукацыйнага цэнтра для дзяцей ТАА "Вейсма". У ім рэалізоўваліся праграмы дадатковай адукацыі: дзяцей і моладзь вучылі англійскай мове, праграмаванню і робататэхніцы.

Пракуратура Лідскага раёна выявіла парушэнні ў дзейнасці "Вейсмы" і запатрабавала ад дырэктара прыпыніць дзейнасць. Сцвярджаецца, што ва ўпраўленне адукацыі мясцовага райвыканкама падаваліся на ўзгадненне адукацыйныя праграмы, але іх не ўзгаднілі "з-за неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства". Супрацоўнікі пракуратуры заявілі, што, нягледзячы на гэта, "камерцыйная арганізацыя прыступіла да рэалізацыі адукацыйных праграм".

Цяпер усё залежыць ад чыноўнікаў. Калі яны не будуць узгадняць адукацыйныя праграмы, "Вейсма" не зможа аднавіць сваю дзейнасць.

Сілавікі закрылі ў Беларусі каля дзесяці камерцыйных устаноў, дзе вывучалі польскую мову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі