У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік Гедыміну
У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік легендарнаму вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну. Конную статую славутай гістарычнай асобы ўсталявалі яшчэ ў жніўні. Пастамент помніка аздоблены гранітам у колер Лідскага замка, на ім надпіс “Гедымін” і вялікакняжаскі герб “Калюмны”.
На цырымоніі прысутнічалі і прадстаўнікі ўладаў, і апазіцыйныя актывісты. Удзельнікі імпрэзы трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.