У лістападзе ICAO прадставіць вынікі расследавання па інцыдэнце з Ryanair
Самалёт Белавія ў аэрапорце Мінска / Еўрарадыё
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) анансавала даклад з вынікамі расследавання і зробленым на яго аснове высновамі па інцыдэнце з самалётам Ryanair. Чакаецца, што даклад з інфармацыяй ад дзяржаў-удзельніц і заключэнне, будуць апублікаваныя ў лістападзе, калі пройдзе сесія Савета ICAO, але папярэднія высновы могуць быць прадстаўлены ўжо ў бліжэйшыя тыдні.
"13 верасня група па ўстанаўленні фактаў рэйса FR4978 авіякампаніі Ryanair пад кіраўніцтвам Сакратарыята ICAO прадставіць Савету ICAO другую абноўленую інфармацыю" — гаворыцца ў заяве ICAO. Калі члены савета будуць згодныя, тады ж прамежкавыя вынікі будуць і апублікаваныя.
Адзначым, што авіяцыйныя санкцыі, якія ўвялі супраць Беларусі і "Белавія" не плануецца здымаць да лістапада, а да гэтага часу чакаецца ўвядзенне ўжо "пятага пакета" санкцый Еўразвяза.
Нагадаем, 23 траўня ў менскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Афін у Вільню, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Улады Беларусі заявілі, быццам атрымалі паведамленне, што на борце самалёта Ryanair была выбуховая прылада, паведамілі пра гэта экіпажу. Тым часам з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым на самай справе было атрымана ліст ад "салдат ХАМАС".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.