У Літве папярэджваюць пра магчымыя падпалы: узровень пагрозы высокі

Вільня

Вільня / delfi.lt

У Літве папярэджваюць пра магчымыя падпалы. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас кажа, што ўзровень пагрозы высокі. Падпальваць могуць гандлёвыя цэнтры, склады і офісы кампаній, якія аказваюць дапамогу Украіне.

"Мы заклікаем грамадства захоўваць пільнасць, цытуе словы Віткаўскаса Delfi. — Мы кансультавалі кампаніі, прадаставілі ім рэкамендацыі, кансультавалі і ахоўныя кампаніі, якія адказваюць за бяспеку асобных аб'ектаў. Працэс не спыняецца".

Паліцыя і іншыя сілавыя структуры павысілі ўзровень пільнасці. Ахоўныя фірмы заклікалі фіксаваць усе падазроныя інцыдэнты.

Літоўскія сілавікі спасылаюцца на здарэнні ў іншых краінах, дзе былі спробы падпалаў складоў кампаній, якія дапамагаюць Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі