У Літве пазбавілі грамадзянства 6 чалавек, якія часта ездзілі ў Беларусь і Расію
Літва, ілюстрацыйнае фота
Дэпартамент міграцыі Літвы ад пачатку года праверыў каля 2000 грамадзян, якія часта ездзяць у Беларусь і Расію, піша Delfi.
Выявілася, што 1700 з іх маюць падвойнае грамадзянства — Літвы і Расіі ці Літвы і Беларусі — на законных падставах або від на жыхарства ў іншай краіне.
Разам з тым у шасці чалавек выявілі падвойнае грамадзянства (Літвы і Расіі) без права на яго. Ніводзін з іх не супрацоўнічаў з Дэпартаментам міграцыі, не адгукнуўся на просьбу падаць дакументы, якія даказваюць права на падвойнае грамадзянства. Пасля гэтага ведамства пачало працэдуру пазбаўлення іх грамадзянства Літвы. Загад аб пазбаўленні грамадзянства падпісала міністр унутраных спраў Агне Білатайце.
Пра факты ўтойвання беларускага грамадзянства не паведамляецца.
Цяпер у Літве адбываецца праверка яшчэ некалькіх соцень грамадзян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.