У Літве прапануюць, каб публічныя асобы дэкларавалі сувязі з Беларуссю і РФ

"Адказнасць за вайну Расіі ва Украіне ляжыць і на Беларусі" / delfi.lt
"Адказнасць за вайну Расіі ва Украіне ляжыць і на Беларусі" / delfi.lt

Старшыня парламенцкага камітэта па нацбяспецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас прапануе абавязаць публічныя асобы ў яго краіне дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй. Мэта новаўвядзення — заахвоціць гэтых людзей адмовіцца ад бізнес-адносін са згаданымі краінамі, паведамляе Delfi.

7 красавіка Кашчунас зарэгістраваў папраўкі да закона аб дэкларацыі публічных і асабістых інтарэсаў. Калі іх прымуць, палітыкі, служачыя, суддзі, вайскоўцы і г. д., павінны будуць паведамляць пра кантакты з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў РБ і РФ.

"Адказнасць за вайну Расіі ва Украіне ляжыць і на Беларусі, — кажа літоўскі палітык. — Расія з пачатку вайны выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі, размяшчае там сваіх вайскоўцаў. Трэба адзначыць, што большая частка грамадзян Расіі падтрымлівае дзеянні сваёй краіны, нічога не прадпрымае для таго, каб спыніць вайну, таму ўзнікае пытанне – ці не з'яўляюцца эканамічныя сувязі з Расіяй і Беларуссю падтрымкай эканомік гэтых аўтарытарных краін".

У Літве прапануюць, каб публічныя асобы дэкларавалі сувязі з Беларуссю і РФ
ELTA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі