У Літве выявілі чарговую буйную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Цыгарэты спрабавалі завезці ў гэтым паўпрычэпе​
Цыгарэты спрабавалі завезці ў гэтым паўпрычэпе​

Літоўскія мытнікі на гэтым тыдні выявілі чарговую буйную партыю кантрабанды беларускіх цыгарэт. Як піша Delfi, беларус дэклараваў 22 тоны дошак, але ў мытнікаў паўсталі пытанні і да самога грузу, і да дзіўнага маршруту. У выніку фуру праверылі з дапамогай рэнтгена.

Унутры паўпрычэпа знайшлі схованкі з 320 тысячамі пачкаў беларускіх цыгарэт Fest, NZ і Minsk. Іх кошт — больш за 1,4 мільёна еўра.

У лютым літоўскія і польскія мытнікі ўжо выяўлялі буйныя партыі кантрабанды з Беларусі. У Вільні сур'ёзна занепакоеныя праблемай "шэрых паставак" цыгарэт з сумежнай краіны.

Цікава, што ўсе выяўленыя цыгарэты зроблены Гарадзенскай тытунёвай фабрыкай. Адзіным аператарам па продажы прадукцыі ГТФ у краіне з'яўляецца "Энерга-ОИЛ" Аляксея Алексіна, якога шмат хто называе бізнэсмэнам з бліжэйшага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі