У Літве замарожаныя актывы афіцыйнага прадстаўніка БМЗ

У Літве замарожаныя актывы афіцыйнага прадстаўніка БМЗ

У Літве замарожаныя актывы афіцыйнага прадстаўніка Беларускага металургічнага завода BMZ-Baltija. Прычына — санкцыі Еўрасаюза. Як паведамляе lrt.lt, у Літве з-за санкцый замарожаныя сродкі 13 кампаній. Калі BMZ-Baltija трапіла пад санкцый "з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам", то EM System, EM Idustry і Amkodor Baltic — з-за сувязяў з бізнесменам Аляксандрам Шакуціным.

З-за міжнародных санкцый, звязаных з РБ і РФ, у Літве замарожаныя актывы на агульную суму каля 62,8 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі