У Літве заявілі, што слушна зрабілі, калі не прызналі Аляксандра Лукашэнку

У Літве заявілі, што слушна зрабілі, калі не прызналі Аляксандра Лукашэнку

У Літве заявілі, што слушна зрабілі, калі ў 2020 годзе па выніках прэзідэнцкіх выбараў не прызналі Аляксандра Лукашэнку законным кіраўніком Беларусі. "Калі пытанне звязанае з тым, ці трэба было Літве прызнаць легітымнасць спадара Лукашэнкі, каб пазбегнуць розных крызісаў, якія ён нам арганізаваў, то мне здаецца, тут няма ніякага пытання", цытуе словы прэм'ер-міністра Інгрыды Шыманіце Delfi.

Прэм'ер мае на ўвазе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой ў 2021 годзе. Тады літоўскія сілавікі здолелі спыніць тысячы мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу. У Вільні перакананыя, што Лукашэнка так помсціў за сваё непрызнанне і ўведзеныя санкцыі.

"Мы былі больш-менш гатовыя да розных выклікаў, якія ініцыююць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы, што знаходзяцца па суседстве", — кажа Шыманіце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі