У Літву прыляцеў паветраны шар з Беларусі
Паветраны шар кантрабандыстаў
У Літву прыляцеў паветраны шар з Беларусі. З яго дапамогай кантрабандысты пераправілі ў суседнюю краіну цыгарэты, паведамляюць літоўскія памежнікі.
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю ў Варэнскім раёне. Літоўскія памежнікі заўважылі трохметровы паветраны шар і перахапілі яго. Высветлілася, што гэта метэазонд з GPS-перадатчыкам і прымацаваным грузам з 750 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Літоўскія памежнікі адзначаюць, што такі спосаб перапраўкі кантрабанды пакуль непапулярны, паколькі патрабуецца валоданне спецыфічнымі ведамі і неабходныя спрыяльныя ўмовы надвор'я. Аднак ва ўмовах забароны беспілотнікаў у РБ сітуацыя можа змяніцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.