У Луганску баевікі ствараюць "футбольную зборную ЛНР"

Рэалізацыяй гэтага праекту займаецца нехта Павел Войкаў. Дапамагаюць яму былы футбаліст "Зары", а цяпер трэнер Юрый Малыгін і яшчэ адзін былы футбаліст Канстанцін Пінчук.

Як паведамляе тэлеканал Еспресо.TV, Войкаў пакуль адмаўляецца распавядаць пра тое, што будзе ўяўляць сабой "зборная ЛНР", прапануе патэлефанаваць яму пазней.

Нагадаем, так званая "ЛНР" не прызнаная іншымі дзяржавамі свету. Прарасійскія баевікі, якія захапілі ўладу ў Луганску і частцы вобласці, заяўляюць, што будуюць незалежную ад Кіева дзяржаву.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі