У Ляхавічах прайшоў паказальны суд над кіроўцам-"паўторнікам" (фота)


Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, выяздное паседжанне раённага суду адбылося ў Ляхавіцкім РАУС. На яго запрасілі вадзіцеляў, якія за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення сёлета ўжо былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.



Разглядалася крымінальная справа ў дачыненні жыхара вёскі Куршыновічы. За паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане на працягу году ён атрымаў 1 год умоўнага зняволення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілямі на 5 гадоў. Таксама вясковец атрымаў штраф у памеры 39 мільёнаў рублёў. І галоўнае — у яго канфіскавалі аўтамабіль на карысць дзяржавы.

У Беларусі прададуць першы канфіскаваны ў п'янага кіроўцы легкавік (відэа)

Фота — uvd.brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі