У Ляхавіцкім раёне не хапае лекараў і настаўнікаў фізікі і матэматыкі

Як піша газета “Ляхавіцкі веснік”, рэгіён з нецярплівасцю чакае папаўненне з маладых спецыялістаў, якія сёлета скончылі ВНУ. Паводле інфармацыі выдання, з новымі кадрамі існуюць пэўныя праблемы. Напрыклад, вось ужо некалькі год у школы раёна не прыйшоў ніводзін малады настаўнік фізікі і матэматыкі. Такая карціна вымалёўваецца і з выхавальнікамі ў дзіцячых садках. Затое філолагаў і настаўнікаў пачатковых класаў у школах Ляхавіччыны — перабор.



Падобная сітуацыя — і ў медустановах рэгіёна. Не хапае вузкіх спецыялістаў і сярэдняга медыцынскага персаналу. Адзіны спадзеў — на лекараў-пенсіянераў, якія і выратоўваюць сітуацыю.



А вось у ляхавіцкіх міліцыянтаў праблемаў з маладым папаўненем няма. У мясцовы РАУС на службу прыбылі сямёра маладых спецыялістаў. У выніку штат аддзела ўкамплектаваны на 100%.



Фота — mosaica.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі