“У людзей зніжаецца палітычная актыўнасць”. ЕЎРАЗУМ за 07.02

“У людзей зніжаецца палітычная актыўнасць”. ЕЎРАЗУМ за 07.02

1:38 Ці варта чакаць “палітызацыі грамадства” падчас будучых прэзідэнцкай і парламенцкай кампаній? На думку сацыёлага Аленай Арцёменкай, лакмусавай паперкай могуць стаць стасункі з Расіяй і эканамічны фактар.

6:30 Шматдзетную маці з Брэста Аксану Кароль прыгаварылі да чатырох гадоў дамашняй "хіміі" і выплаты каля $6000 за смяротны наезд на нецвярозага пешахода, высвятляем падрабязнасці справы.

11:56 Ці могуць адміністрацыйныя правапарушэнні стаць прычынай для дэпартацыі? Абмяркоўваем тэму з прадстаўніцамі праваабарончай арганізацыі Human Constanta Настай Лойкай і Аленай Чаховіч.

24:41 Колькі прыдумкі ў рамане пра Мінск перыяду 1925—1932 гадоў, дазнаемся ад аўтара рамана Ганны Севярынец.

28:30 Навіны шоу-бізу.

ЯК СЛУХАЦЬ "ЕЎРАЗУМ"?

Кожны будні дзень а 18:00 на сайце euroradio.fm і на спадарожніку: ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патоку 27.5 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.

Кожны будні дзень а 23:05 на FM-хвалях Радыё “Рацыя”:

98,1 FM у ГРОДНЕ, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Лунне, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Зэльве, Азёрах

99,2 FM у БРЭСЦЕ, Камянцы, Маларыце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі