У Магілёве і Гомелі "замініравалі" некалькі школаў

У Магілёве і Гомелі "замініравалі" некалькі школаў

Некалькі школ у Магілёве і Гомелі "замініравалі" тэлефонныя "мінёры".

У Магілёве спярша сапёрна-піратэхнічную машыну заўважылі каля школы №41, паведамляе "Белсат". Потым стала вядома, што такія паведамленні атрымалі некалькі навучальных установаў. "У 46-й школе праз ўнутраную сувязь загадалі ўсім пакінуць будынак", — распавялі чытачы "Белсата". 

У Гомелі, як пішуць "Моцныя навіны", паведамленні пра мініраванне атрымалі школы №№ 38, 72, 1, 15, 67, 66, 12, 57, 62, 9. Дзяцей з гэтых школаў адпусцілі па дамах. 

Напярэдадні прэс-служба МУС паведаміла, што за мінулы тыдзень у розных гарадах краіны паступіла больш за 20 паведамленняў пра "мініраванне" школ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі