У Магілёве і раёне ліквідавалі больш за 100 несанкцыянаваных сметнікаў

Магілёўскі сметнік / mogilev.online
Магілёўскі сметнік / mogilev.online

На тэрыторыі Магілёва і Магілёўскага раёна санэпідслужба з пачатку года выявіла і ліквідавала больш за 100 несанкцыянаваных сметнікаў, піша "Прыдняпроўская ніва".

Найбольш востра, па словах спецыялістаў санслужбы, праблема несанкцыянаваных сметнікаў адчуваецца ў Магілёўскім раёне. Ён густа заселены, забудовы стаяць з вялікай шчыльнасцю, у раёне шмат садаводчых таварыстваў.

Дарэчы, штраф за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі можа складаць да 30 базавых велічынь на службовую асобу і да тысячы базавых — на юрыдычную асобу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі