У Магілёве мужчына абліў кіслатой былую жонку
У Магілёве мужчына абліў кіслатой былую жонку. Як паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, здарэнне адбылося познім вечарам 13 студзеня ў кватэры, дзе сумесна жылі былыя сужэнцы: 64-гадовы мужчына і 50-гадовая жанчына.
Следчыя высветлілі, што паміж імі адбылася сварка. Тады мужчына ўзяў бутэльку з кіслатой і паспрабаваў пырснуць жанчыне ў твар. Тая ўварочвалася, але ўсё адно атрымала каля 20% апёкаў галавы і цела. Урэшце яна здолела выбегчы з кватэры.
Падазраванага затрымала міліцыя. Ён ужо меў дзве судзімасці за пагрозы забойствам былой жонцы. Цяпер вырашаецца пытанне пра яго выкарыстанне меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.